Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Работнкі МНС – госці пастаянныя і жаданыя

Дата: 22 ноября 2017 в 10:32
602 просмотра

Работнікі Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – госці ў школах і садках раёна пастаянныя і жаданыя. З першага верасня і да самага заканчэння навучальнага году выратавальнікі наведваюць установы адукацыі, праводзячы трэнінгі, урокі бяспекі, бацькоўскія сходы. І ўлетку, падчас канікул, работнікі МНС праводзяць для тых, хто наведвае аздараўленчыя лагеры, цікавыя гульні, віктарыны і конкурсы.

Вельмі важна навучыць дзіцяці выконваць правілы паводзін, правілы пажарнай бяспекі, асновы бяспекі жыццядзейнасці змалку, каб на працягу ўсяго жыцця чалавек мог пазбегнуць узнікненне надзвычайнай сітуацыі.

Работнікі МНС выкарыстоўваюць дзеля дасягнення гэтай мэты розныя формы і метады работы: гутаркі па аснове бяспекі жыццядзейнасці суправаджаюцца праглядам відэролікаў, правядзеннем віктарын і конкурсаў.

Удзельнікі мерапрыемстваў заўседы атрымоўваюць падарункі за актыўны ўдзел у конкурсах, а таксама за веданне правілаў бяспекі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.