Аніскавіч Уладзімір Ігнатавіч
Беларускі перакладчык, крытык і літаратуразнаўца.
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Гасцілавічы. Нарадзiўся ў сялянскай сям'i, у якой было дванаццаць дзяцей. Бацькi - Iгнат Фёдаравiч i Адэля Iосiфаўна - патомныя сяляне, калгаснiкi, увесь час жылi ў Гасцiлавiчах. У. Анiскавiч, як самы старэйшы з дзяцей у сям'i, скончыўшы ў 1948 шэсць класаў, паехаў у Мiнск, каб стаць рабочым. Пасля заканчэння рамесленнага вучылiшча (1950) два гады працаваў на Мiнскiм трактарным заводзе, потым служыў у Савецкай Армii (1952-56). Пасля службы вярнуўся на трактарны завод токарам - наладчыкам (1956-58). Далей працоўная дзейнасць У. Анiскавiча звязана з Трамвайна-тралейбусным упраўленнем г. Мiнска, дзе ён працаваў вадзiцелем тралейбуса (1958-69). Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку». У гэтыя ж гады вучыўся ў вячэрняй школе i адначасова спрабаваў свае сiлы ў журналiстыцы - на абласным i рэспублiканскiм радыё, у газетах «Чырвоная змена», «Звязда», «Лiтаратура i мастацтва». У 1965 паступiў на завочнае аддзяленне журналiстыкi БДУ. 3 1969 працаваў у Галоўнай рэдакцыi вяшчання для дзяцей i юнацтва Беларускага радыё, ў асноўным рыхтаваў лiтаратурныя перадачы. Пасля заканчэння унiверсiтэта (1971) працаваў у рэдакцыi часопiса «Неман» (1971-75) лiтаратурным супрацоўнiкам аддзела мастацтва, крытыкi i бiблiяграфii. У 1975-1982 загадчык аддзела крытыкi i бiблiяграфii штотыднёвiка «Лiтаратура i мастацтва», рэдактар аддзела часопiса «Родная прырода» (1982-84). У 1984 -1992гг. старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Пасля выхаду на пенсію працаваў ў рэдакцыі газеты “Наша слова” і часопіса “Беларуская мінуўшчына”
Яшчэ ва ўніверсітэце, пад уплывам народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, захапіўся балгарскай мовай. Да гэтага часу адносяцца і першыя спробы перакладаў асобных твораў балгарскіх пісьменнікаў.
Перакладаў з балгарскай мовы на беларускую раманы І. Давыдкава “Белы конь за акном”, А. Гуляшкі “Вандроўнік блукае па свеце”, І.вазава “ У ярме”,
С. Страціева “Кароткае сонца”, творы многіх іншых аўтараў, у тым ліку і для дзяцей – А.Стаянава “ Жыў-быў хлопчык”,Б.Апрылава “незвычайныя прыгоды Ліска”, Н.Хайтава “Цмок”і іншыя.
Працуючы ў выдавецтве “Юнацтва”, прымаў ўдзел ў падрыхтоўцы і выпуску унікальнай “Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР” у 15 тамах.
Разам з паэтамі В. Лукшам і У. Карызнам у 1996 годзе за гэтую працу быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.