Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Віншаванне з 1 Верасня

Дата: 31 августа 2020 в 23:16, Обновлено 3 сентября 2020 в 23:05
506 просмотров

Дарагія настаўнікі, вучні, бацькі!
Віншую вас з Днём ведаў!
Добрая традыцыя адзначаць першы дзень новага навучальнага года аб'ядноўвае розныя пакаленні. Дарослым гэтае свята нагадвае пра школьныя і студэнцкія гады, старых таварышаў, шчаслівую пару дзяцінства і юнацтва. А для дзяцей- гэта чарговы крок да вяршыняў ведаў, сустрэча з сябрамі і любімымі настаўнікамі.
Але ў першую чаргу гэта свята першакласнікаў, бо кожны з нас праз усё жыццё праносіць успаміны пра той дзень, калі ўпершыню пераступіў школьны парог.
1 Верасня - гэта выдатная падстава выказаць словы ўдзячнасці педагогам, чыя прафесія аб'ядноўвае ў сабе лепшыя чалавечыя якасці, а актыўная грамадзянская пазіцыя іграе выключна важную ролю ў фарміраванні будучыні нашай краіны.
Ад усёй душы жадаю ўсім нашым школьнікам, педагогам і бацькам, каб новы навучальны год стаў часам тварэння і натхнення, а кожны дзень вучобы і працы прыносіў радасць адкрыццяў і творчасці.
Са святам!
Уладзімір Паплёўка
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.