Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Работа летняга аздараўленча лагера з дзённым знаходжаннем “Вытокі”.

Дата: 11 июня 2018 в 16:38, Обновлено 22 июня 2018 в 11:59
1 376 просмотров

З 01.06 2018 па 21.06.2018 у школе працуе летні аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем "Вытокі".
Шмат цікавых мерапрыемств чакае навучэнцаў пад час работы лагера.
Профіль лагера:

духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне.

Мэты работы:

- фарміраванне рознабакова развітай, творчай асобы, каштоўных і паважлівых адносін да нацыянальнай спадчыны, традыцый і культуры свайго народа;
- развіццё ўмення супрацоўнічаць, удасканальваць інтэлектуальныя ўменні і навыкі;
- выхаванне і ўмацаванне здароўя дзіцяці.

Задачы работы:

- спрыяць арганізацыі актыўнага адпачынаку і аздараўлення дзяцей;
- правесці работу па вывучэнні матэрыялаў аб родным краі, дзяржаве;
-садзейнічаць выхаванню ў дзяцей любові да малой Радзімы, пачуццё гонару за свой народ;
- садзейнічацьпавышэнню ўзроўня ведаў вучняў аб сваім здароўі, значэнні чаргавання працы і адпачынку, значэнні заняткаў спортам для ўмацавання здароўя чалавека;
- садзейнічаць удасканальванню ведаў правілаў паводзін у прыродзе, значэнні яедля чалавека, уплыву дзейнасці людзей на прыроду;
- спрыяць фарміраванню бяспечных паводзін уэкстрэмальных сітуацыях, правілаў паводзін у небяспечных выпадках.

Асноўныя накірункі дзейнасці лагера:

- вучэбна-пазнаваўчы;
- грамадска-карысны і працоўны;
- спартыўна-аздараўленчы;
- прыродаахоўны.

У дзень адкрыцця аздараўленчай пляцоўкі прайшлі:
-круглы стол,прысвечаны адкрыццю пляцоўкі;
-навучанне правілам бяспечных паводзін на аздараўленчай пляцоўцы, супрацьпажарны інструктаж.
Была праведзена гульнявая праграма да Дня аховы дзяцей “Гарэзлівае лета”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.