Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

"Нашы дзеці"

Дата: 14 декабря 2021 в 14:15, Обновлено 18 декабря 2021 в 14:39
209 просмотров

«Нашы дзеці»

14.12.2021

пачалася дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

4ec1e2964e2cdf591714fc66bef4c518.gif

     У аўторак, 14 снежня, у Мінску ўрачыста адкрылася рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», якая працягнецца да 14 студзеня 2022 года. У цырымоніі адкрыцця з удзелам намесніка Прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнкі прынялі ўдзел 15 вучняў з Лагойскага раёна.

У рамках акцыі на Лагойшчыне плануецца правядзенне

шэрагу мерапрыемстваў:

       Ва ўсіх установах адукацыі і культуры пройдуць ранішнікі, маскарады, у прыходах і парафіях – калядныя тэатралізаваныя пастаноўкі, у спартыўна-аздараўленчых установах – навагоднія турніры, першынствы і спаборніцтвы, спартакіяда «Абаронцы айчыны».

       Школы правядуць конкурс цацак «Навагодні БУМ».

      У Лагойскім цэнтры культуры з 23 па 28 снежня будуць паказваць навагоднюю казку «Хроники Нарнии: шкаф, Ледяная Королева, или как спасти Новый год».

   Кіраўніцтва раёна наведае са святочнымі віншаваннямі Дамы сямейнага тыпу ў Лагойску, Гасцілавічах і Косіна. У рамках акцый «Навагодняя казка ў сям’ю», «Цуды на Новы год», «Падарункі ад чараўнікоў» пройдзе віншаванне дзяцей-інвалідаў. Дзед Мароз са Снягурачкай наведаюць маленькіх пацыентаў лагойскай бальніцы.

    У мастацкай галерэі 15 снежня пачне працу выстава-кірмаш «Зімовыя россыпы» народнага клуба майстроў «Скарб зямлі Лагойскай».

      Цыкл мерапрыемстваў «Навагодняя карусель» плануецца з 20 снежня па 6 студзеня ў Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі імя К. і Я. Тышкевічаў. Там жа адкрылася інтэрактыўная выстава «Антыкварная навагодняя цацка».

     Дабрачынны марафон па зборы спонсарскіх сродкаў на падарункі пройдзе 27 снежня. У гэты ж дзень шасцёра школьнікаў з нашага раёна прымуць удзел у Галоўнай ёлцы краіны, а 28 снежня 10 чалавек паедуць на абласную ёлку ў г. Маладзечна.

     Святочныя канцэрты каля навагодніх ёлак збяруць жыхароў горада і пасёлка 1 студзеня новага года з 1.00 да 3.00.

У дзяржаўнай установе адукацыі "Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна" навагоднія мерапрыемствы пройдуць 27.12.2021г для 1-2 класаў у 10.00; 28.12.2021г. для 3-5 класаў у 10.00; 29.12.021г. для 6-11 класаў з 17.00 да 21.00.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.