Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Дзень самакіравання

Дата: 2 октября 2021 в 13:46, Обновлено 2 октября 2021 в 21:14
180 просмотров

         Хто ў дзяцінстве не марыў быць настаўнікам? Упэўнены, што амаль кожны з нас. У вучняў нашай установы гэта мара пераўтвараецца ў рэальнасць кожны год на Дзень настаўніка: стала добрай традыцыяй праводзіць у гэты дзень Дзень самакіравання. Дырэктар Ілля Насеннік, намеснікі Аніськовіч Ягор, Галунова Аляксандра, педагог-арганізатар Чарнуха Паліна- гэта толькі некалькі прозвішчаў з 22 вучняў, якія працавалі ў гэты дзень і настаўнікамі, і адміністратарамі, і тэхнічным персаналам. Эмоцый было шмат, але ўсе яны былі станоўчыя. Самае галоўнае, што зразумелі нашы вучні: быць настаўнікам няпроста.

         Віншавалі, увогуле, у гэты дзень настаўнікаў з самай раніцы. Ужо пры ўваходзе ў школу вучні, якія займаюцца ў гуртку "Адраджэнне" (кіраўнік Швабовіч Яўгенія Мікалаеўна), сустракалі педагогаў святочнымі паштоўкамі, зробленымі самаруч. Віншавалі і на перапынках сваіх класных кіраўнікоў, знаёміліся з фотаздымкамі-ўдзельнікамі фотачэленджа "Любімы настаўнік", павіншавала і кіраўніцтва раёна, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Логойскага райвыканкама. Узнагароды былі ўручаны Паплёўке Уладзіміру Антонавічу, Уцюж Іне Яўгеньеўне, Жылач Марыі Сцяпанаўне. А пасля ўрокаў вучні школы павіншавалі настаўнікаў  святочным канцэртам (фотасправаздача, відэа канцэрта). Але гэта было яшчэ не ўсё. Самыя стойкія і вучні і настаўнікі свае сілы выпрабавалі ў лазертаке. Такі цудоўны дзень мы атрымалі ў падарунак!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.