Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Тыдзень пачатковых класаў 2018

Дата: 19 апреля в 22:36, Обновлено 19 апреля в 22:39

З 09.04 па 13.04.2018 года традыцыйна прайшоў тыдзень пачатковых класаў.

У першы дзень адбылося адкрыццё тыдня і была арганізавана выстава дзіцячай творчасці навучэнцаў 1-4 класаў

"Пасхальныя матывы"

Настаўніца першага класа  Давідовіч Марына Мікалаеўна прапанавала навучэнцам  падарожжа ў матэматычную казку па тэме "Лініі.Прамая лінія"

Дзеці з захапленнем  выконвалі прапанованыя заданні, пазнаёміліся з новымі  матэматычнымі тэрмінамі і паняццямі.

10.04.2018 года 

 Другі дзень тыдня :  на адкрыты ўрок па матэматыцы запрасіла ў другі клас настаўніца Чэрнік Вольга Віктараўна.

Тэма ўрока "Праверка складання".

У гэты ж дзень  навучэнцам пачатковых класаў былі прапанаваны заняткі займальнай матэматыкі ( настаўніца Давідовіч М.М.)  і  алімпіяда па беларускай мове ( настаўніцы Чэрнік В.В. і Каралёва А.А.).

11.04.2018 

Настаўніца  чацвёртага  класа Карунец Ірына Мікалаеўна правяла ўрок беларускай мовы па тэме "Неазначальная форма дзеяслова" 

Навучэнцам у гэты дзень былі прапанаваны алімпіяда па матэматыцы ( настаўніца Чэрнік В.В.) і  заняткі па прадмету "Чалавек і свет" ( настаўніца Каралёва  Аксана Анатальеўна), якія прайшлі ў займальнай форме.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.